ТАДЖЫ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА, Таджынская ўпадзіна,

міжгорная катлавіна ў Рэспубліцы Тыва, у Расіі. Размешчана ў гарах Паўд. Сібіры, паміж Усх. Саянам і хр. Акадэміка Обручава, даўж. 150 км, выш. ад 800 м на З да 1800 м на У. Рэльеф месцамі сярэднягорны, на З — узгорыста-раўнінны. Ёсць значныя азёры (Таджа, Маны-Холь, Кадыш-Холь). Пераважаюць таежныя лясы з лістоўніцы. кедру, елкі, хвоі; на З месцамі ўчасткі стэпаў.

т. 15, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)